На Брэстчыне вясковец раніў міліцыянта нажом у жывот

Источник материала:  
24.01.2019 11:34 — Разное
На Брэстчыне вясковец раніў міліцыянта нажом у жывот
pixabay.com

Рану ў жывот атрымаў участковы ў Іванаўскім раёне Брэстчыны, які хацеў суцішыць п'яны дэбош, паведамляе uvd.brest.gov.by

Здарэнне адбылося 23 студзеня. У міліцыю затэлефанаваў жыхар вёскі Махро і паведаміў, што ў яго доме п'яны аднавясковец зладзіў дэбош. На месца выкліку адправіліся два ўчастковыя. Адзін з іх і атрымаў рану нажом у жывот ад скандаліста. Міліцыянта даставілі ў цэнтральную раённую лякарню, яго жыццю нічога не пагражае.

57-гадовага дэбашыра затрымалі. Ён жыве адзін, нідзе не працуе, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку. На мужчыну пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання асобе ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці.

←189 многоквартирных жилых домов Сморгони обследовали с целью мониторинга содержания вспомогательных помещений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика