Туркменскага студэнта, які кінуў петарду ў інтэрнаце БДЭУ, высылаюць з Беларусі

Источник материала:  
24.01.2019 10:15 — Разное
Туркменскага студэнта, які кінуў петарду ў інтэрнаце БДЭУ, высылаюць з Беларусі
pixabay.com

З Беларусі высылаюць туркменскага студэнта за дробнае хуліганства ў навагоднюю ноч, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Здарэнне адбылося ў навагоднюю ноч. У СМІ паведамлялася пра масавую бойку туркменскіх студэнтаў у інтэрнаце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. А адзін са студэнтаў, нібыта, кінуў петарду ў міліцыянтаў, якія прыбылі суцішваць бойку. 

Пазней міліцыя пацвердзіла толькі тое, што ў інтэрнаце №5 БДЭУ адзін са студэнтаў узарваў петарду. Гэта было ацэнена як дробнае хуліганства, і студэнта пакаралі адміністрацыйным штрафам. 

22 студзеня ў інтэрнаце №5 прайшло пасядэжнне з удзелам студэнтаў-замежнікаў. У ім таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі ўніверсітэта, інтэрната, кіраўніцтва Ленінскага РУУС Мінска і ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама. На пасяджэнні было прынята рашэнне выслаць студэнта з Беларусі і на тры гады забараніць яму ўезд у нашу краіну. Хлопец павінен выехаць з Беларусі на працягу 30 дзён.

←В Киеве выносят приговор Януковичу по делу о госизмене

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика