Заместитель председателя райисполкома Игорь Лазаревич встретился с коллективом ОАО «Кореличи-Лен»

Источник материала:  
23.01.2019 — Разное

23 студзеня падчас сустрэчы намесніка старшыні райвыканкама Ігара Раманавіча Лазарэвіча з калектывам ААТ «Карэлічы-Лён» галоўнай стала тэма сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Заместитель председателя райисполкома Игорь Лазаревич встретился с коллективом ОАО «Кореличи-Лен»

Былі агучаны асноўныя паказчыкі, дасягнутыя ў гэтай сферы ў 2018 годзе, і актульныя будучыя задачы. У прыватнасці размова зайшла пра гандлёвае абслугоўванне, добраўпарадкаванне г.п. Мір, узровень заробкаў. Не мінулі ўвагай і той факт, што па выніках 2018 года ні адно прадпрыемства раёна не спрацавала са стратамі. Добрыя паказчыкі на Карэліччыне і па рэнтабельнасці рэалізуемай прадукцыі — 16,8%, а ў СВК «Свіцязянка-2003», наогул, 45%. Адабрэнне выклікала і навіна пра будаўніцтва ў Карэлічах 20-кватэрнага дома.

Заместитель председателя райисполкома Игорь Лазаревич встретился с коллективом ОАО «Кореличи-Лен»

Што датычыцца абмеркавання сельскагаспадарчых пытанняў, то тут гаворка зайшла пра ільнотрасту. Ужо 3 гады тэма не губляе актуальнасці для ААТ «Карэлічы-Лён» і ў цэлым раёна: ёсць прафесійныя кадры, належная матэрыяльная база, падводзіць толькі надвор’е. Але кіраўніцтва і работнікі прадпрыемства настроены пазітыўна на добрыя вынікі.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

←Самые лучшие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика