МЧС-20 лет! Праздничное мероприятие по поводу юбилейной даты прошло в Ушачах

Источник материала:  
23.01.2019 — Разное

19 студзеня споўнілася 20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях. Менавіта ў гэты дзень у 1999-м годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №35 было зацверджана Палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, у якім былі вызначаны асноўныя задачы і структура службы. З нагоды юбілейнай даты святочныя мерапрыемствы прайшлі як у сталіцы, так і рэгіёнах. Не стала выключэннем і Ушаччына.
“101” ці “112” – на гэтыя нумары тэлефануюць людзі, трапіўшы ў бяду. І 50 супрацоўнікаў Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у любую хвіліну гатовыя прыйсці на дапамогу. МЧС-20 лет! Праздничное мероприятие по поводу юбилейной даты прошло в Ушачах

У 2018 годзе ў раёне адбылося 19 пажараў, на якіх загінуў 1 чалавек. Нельга не адзначыць той факт, што дзякуючы вялікай прафілактычнай рабоце на Ушаччыне зніжаецца колькасць пажараў і загінуўшых. Да прыкладу, у 2011-м іх адбылося 39, абарвалася жыццё 11 чалавек, у 2013 – 25 (6), 2016 – 18 (4). А ўсяго ў мінулым годзе выратавальнікі 999 разоў выязджалі па розных выкліках, з якіх, напрыклад, 75 – на тушэнне смецця і пакінутай на пліце ежы, узгаранняў сухой травы, 49 выездаў было звязана з аказаннем дапамогі насельніцтву на вадаёмах, у дарожна-транспартных здарэннях, падчас буксіроўкі аўто, больш чатырохсот – з правядзеннем вучэнняў і заняткаў. За мінулы год выратавана 27 пабудоў, матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш за 37000 рублёў. На выратавальнікаў ускладзены задачы па аказанні дапамогі насельніцтву і ў некаторых бытавых сітуацыях, сярод якіх, напрыклад, адкрыццё дзвярэй, ліквідацыя гнёздаў небяспечных насякомых і многае іншае. Самымі запатрабаванымі паслугамі аказаліся праверка газавентканалаў, уборка аварыйных дрэў і старых дамоў.
Як ушацкія выратавальнікі змагаюцца з агнём, як праходзяць іх баявыя будні – можна было ўбачыць на святочным мерапрыемстве ў спецыяльна знятым відэароліку. Ад кадраў непасрэдна з эпіцэнтра вогненнай стыхіі, дарожна-транспартных здарэнняў у многіх прысутных захоплівала дух.
МЧС-20 лет! Праздничное мероприятие по поводу юбилейной даты прошло в Ушачах

– Цяжка пераацаніць важнасць вашай прафесіі, для вас не існуе чужой бяды. Шчырая ўдзячнасць усім вам за работу, а ветэранам за вопыт, перададзены моладзі. Няхай менш будзе надзвычайных сітуацый і каб з іх вы заўсёды выходзілі дастойна, – падкрэслівалі падчас урачыстага мерапрыемства старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка і старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч. Яны ўручылі супрацоўнікам МНС Ганаровыя граматы і Падзякі.
Дзейнасць ушацкіх пажарных ацэнена не толькі на раённым узроўні. Грамату Міністэрства атрымаў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні А.М.Уліновіч. Чарговае спецыяльнае званне “прапаршчык унутранай службы” датэрмінова прысвоена начальніку ПАВП №11 Ю.А.Кісялю. Старанная праца начальніка каравула пажарнай часці №1 М.В.Дукмасава адзначана Граматай абласнога ўпраўлення МНС. Нагрудным знакам Беларускага саюза афіцэраў адзначаны інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела С.П.Пацэйка.
МЧС-20 лет! Праздничное мероприятие по поводу юбилейной даты прошло в Ушачах

Не першы год жыве ў аддзеле традыцыя ўшаноўваць сваіх ветэранаў. “Вельмі прыемна, што нас не забываюць!” – адзначалі Ю.Л.Шыханцоў, А.У.Дуброўскі, А.П.Рагавешка, якім у гэты дзень былі ўручаны памятныя медалі “Ветэранская ўдзячнасць” Беларускай грамадскай арганізацыі “Выратавальнік”. А медаль “100 гадоў савецкай пажарнай ахове” атрымалі былы начальнік аддзела Г.В.Рубанік і намеснік старшыні райвыканкама А.В.Галяковіч. За цеснае супрацоўніцтва, высокія паказчыкі ў прафілактычнай рабоце і ў сувязі са 100-годдзем сацыяльнай службы Ганаровай граматай аблупраўлення МНС адзначаны намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А.У.Хвашчэўская.

Пажаданні супрацоўнікам, аповеды пра гісторыю службы перамяжоўваліся з канцэртнымі нумарамі. Добры настрой віноўнікам урачыстасці падарылі работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, педагогі і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.
Раздзяліць урачысты момант з выратавальнікамі прыйшлі члены іх сямей, а таксама прадстаўнікі многіх арганізацый Ушаччыны. І хоць прыпала юбілейная дата на суботні дзень, у гэтай службы не бывае выхадных і святаў, бо іх дапамога можа спатрэбіцца людзям у любую хвіліну.
Вольга КАМАРКОВА.

←"Русские поднимают шум". Россия теряет контроль над Беларусью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика