Уначы ў чацвер будзе да -23 градусаў

Источник материала:  
23.01.2019 12:59 — Разное
Уначы ў чацвер будзе да -23 градусаў
pixabay.com

24 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па паўднёвым усходзе краіны пройдзе снег, прагназуецца слабая завея. Месцамі будзе шэрань, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні, паўночна-ўсходні ўмераны. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 11-17 ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе ад 18 да 23 градусаў марозу. Удзень ён падымецца да 7-13 са знакам "мінус". Найбольш цёпла будзе па поўдні Брэстчыны і Гомельшчыны: уначы -6...-10, удзень 4-6 марозу. 

←В соцсетях обсуждают, как рисовать «икс». Есть целых восемь вариантов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика