Гаварылі аб надзённым: адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама

Источник материала:  
23.01.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама маюць на мэце правядзенне сярод калектываў работнікаў і насельніцтва інфармацыйна-тлумачальных мерапрыемстваў у розных сферах. Яны карысныя тым, што чалавек можа задаць спецыялісту пытанне, якое яго цікавіць, і атрымаць кампетэнтны адказ на месцы.

Нядаўна адбыўся выезд адной з інфармацыйна-прапагандысцкіх груп ва ўстанову адукацыі “Сноўская сярэдняя школа”, дзе прайшла сустрэча спецыялістаў групы з працоўным калектывам педагогаў. Узначаліў групу намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, які адкрыў сустрэчу. Ён адзначыў, што ў аграгарадку вялікая ўвага надаецца развіццю сацыяльнай сферы, звярнуўшы ўвагу на высокі ўзровень падрыхтоўкі вучняў, на абсталяванне ў сярэдняй школе.

Гаварылі аб надзённым: адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама

Таксама слухалі намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Нясвіжскага РАУС Дзяніса Яфімава. Ён паведаміў аб выніках работы за мінулы год, аб раскрыцці злачынстваў на тэрыторыі раёна і Сноўскага сельсавета. Расказаў аб установах адукацыі ваеннага накірунку.

Аб правілах пажарнай бяспекі, неабходнасці ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў і правілах карыстання імі  нагадаў намеснік начальніка РАНС Уладзімір Жэлянгоўскі. Ён паведаміў і аб мабільным прылажэнні “Помощь рядом”, парэкамендаваўшы ўстанавіць яго на тэлефоны і дарослым, і дзецям, таму што яно з’яўляецца добрым інфармацыйным рэсурсам, з якога можна даведацца, як паводзіць сябе ў тым ці іншым канкрэтным выпадку. Напрыклад, што трэба рабіць, калі вы адчулі пах дыму, газу,  калі выбіла “пробкі”, разбіўся градуснік, калі застала навальніца, як правільна распаліць касцёр і шмат іншых выпадкаў, якіх у прылажэнні каля пяцідзесяці. Спецыяліст аддзела таксама раздаў прысутным наглядны матэрыял па тэме.

Гаварылі аб надзённым: адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама

Намеснік начальніка Нясвіжскага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам” Іван Жаўрыд гаварыў аб паслугах, якія прадастаўляе насельніцтву Белтэлекам. Ён спыніўся на новых тэхналогіях, расказаў пра паслугі “Утульны дом” і “Відэакантроль”, пра тарыфныя планы тэлебачання, інтэрнэтрэсурсаў  і тэлефаніі.

Аб жыллёва-камунальных пытаннях аграгарадка расказаў начальнік Сноўскага ўчастка раённага УП “Нясвіжская ЖКГ” Вадзім Рацкевіч. У прыватнасці, ён паведаміў пра капітальны рамонт катлоў, у выніку якога ў кватэрах жыхароў стала значна цяплей, пра ўстаноўку замкоў на гарышчах у шматпавярховых дамах. Вадзім Юр’евіч даў таксама пэўныя рэкамендацыі па пытаннях цеплаізаляцыі, каналізацыі, падвальных памяшканняў.

Слова было прадастаўлена і намесніку галоўнага ўрача УАЗ “Нясвіжская ЦРБ” Галіне Сікірыцкай.

У рабоце інфармацыйна-прапагандысцкай групы прыняў удзел намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Міхаіл Мацэль.

Прысутныя не толькі змаглі задаць пытанні спецыялістам, але і выказалі словы падзякі ў адрас маладога работніка — загадчыка Сноўскай амбулаторыі Наталлі Пучко, якая таксама прымала ўдзел у рабоце групы.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Помогут ли военные порядки повысить престиж государственной службы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика