У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»

Источник материала:  
22.01.2019 — Разное

У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»

І зноў самае шчырае, светлае, пазітыўнае мерапрыемства авалодала кіраўскай сцэнай: адбыліся традыцыйныя “Калядныя сустрэчы сяброў”, жыццё якім дзевяць год таму даў раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. І міжрэгіянальны фестываль стаў зорным часам для наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. За мінулыя гады яго ўдзельнікамі станавіліся каманды не толькі з Магілёўшчыны, але і з іншых абласцей.

Настолькі душэўная і радасная атмасфера пануе заўжды ў зале, гэтак з душой увасабляюцца на сцэне розныя героі і персанажы, такі вялізны і дружны калядны карагод наладжваецца і такія сонечныя ўсмешкі вакол, што сэрца напаўняецца самымі светлымі пачуццямі…

Апошнім часам фестываль “прапісаўся” на сцэне гарадскога Цэнтра вольнага часу. Падчас дзявятай па ліку сустрэчы сцэна і зала былі неверагодна прыгожа аформлены, здавалася, што трапіў у цудоўную, яркую казку. І гэтыя прадчуванні у хуткім часе спраўдзіліся…

Галоўнымі героямі сёлетняга каляднага свята сталі каманды, прадстаўляючыя наступныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: Кіраўскі — “Пакаленне NEXT”, Асіповіцкі — “Вясёлыя рабяты”, Глускі — “Аптымісты”, Клічаўскі — “Вольса”,  Ленінскі і Першамайскі раёны г.Бабруйска — “Бобр і Кампанія” і “Зефір”.  

Журы заняло свае месцы, і тут жа ва ўнісон з навакольнай казачнай атмасферай прагучала прапанова апрануць чароўныя каўпачкі, што кожны з задавальненнем зрабіў.

Усіх сардэчна вітала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, якая адзначыла, што вельмі прыемна быць у дні, калі адчуваецца подых светлых святаў, у коле сяброў, якімі сталі ўдзельнікі фестывалю. Добра, падкрэсліла яна, што многія цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сябруюць паміж сабой, падтрымліваюць сувязі. Зносіны людзей, якія наведваюць цэнтры, — гэта адкрыццё новых гарызонтаў, развіццё творчых здольнасцей, магчымасць паверыць у сябе, рэалізаваць свае імкненні.

Галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Алена Арцёмчык адзначыла, што фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў” прасякнуты дабрынёй і радасцю, і  выказала яго ўдзельнікам шчырыя пажаданні.

Першы конкурс “Калядная песня”стаў своеасаблівым камандным прывітаннем. Распачалі яго кіраўчане. На сцэне разгарнулася цэлая музычна-харэаграфічная кампазіцыя з песняй “Пад Новы год”, якая адразу настроіла ўсіх у зале на святочны лад, узняла настрой.

Пасля такога старту астатнія каманды пастараліся праявіць сябе не горш. Так, асіпаўчане заўзята спявалі пра завіруху і ружовы румянец на шчаках. Бабруйчане (Ленінскі раён) пераклалі вядомую песню “Вдруг как в сказке скрипнула дверь”, дзе, безумоўна, не магло не прагучаць: “Танцуют все!”, а завяршылі аптымістычную сцэну словы “Ваша шчасце — у вашых руках!”. Каманда “Зефір” увасобіла калядны абрад у адпаведных касцюмах, з заклікам: “Коляда, коляда, открывайте ворота!”. Глуск прадставіў вясёлы відэафільм пра свае заняткі ў РЦСАН, захапленні. Пад меладычную музыку рабяты з Клічава запалілі агеньчыкі (на тэлефонах) — каб, згодна слоў песні, іх нават у цемры заўважыў і не прайшоў міма сябар…

Выстава-конкурс “Беларускі Дзед Мароз” здзівіла майстэрствам і разнастайнасцю выкананых работ: перад вачыма журы і гледачоў на стале выстраіліся такія цудоўныя ўвасабленні галоўнага героя навагодняга свята, што здавалася — вось яны пачнуць рухацца і выйдуць на сцэну. Усе каманды выступілі з прэзентацыямі. Напрыклад, ад “Пакалення NEXT” Аляксандр Ласякоў прачытаў верш уласнага сачынення.  

Работы ў межах дызайнерскага конкурсу “Плакат-фармат “Блакітны агеньчык” былі размешчаны ў фае, і журы ацэньвала іх там.

Конкурс “Аліўе-мюзікл-шоу “Калядны экспрэс” адбыўся ў фармаце тэатралізаваных пастановак са змяшэннем розных жанраў. Кожны ўдзельнік мог праявіць свае здольнасці, талент і акунуцца ў свет дзяцінства. І, трэба адзначыць,  кожны стараўся выканаць сваю ролю на вышыні, так што можна было смела гаварыць не па Станіслаўскім: “Веру!”.

Коратка пра сюжэты каманд. Нашы землякі з “Пакалення NEXT” паказалі мюзікл па матывах самога “Шчалкунчыка”! І галоўны пасыл: каб  жыла надзея на тое, што дабро заўсёды перамагае зло — удалося данесці да гледачоў, пра што сведчылі шчодрыя апладысменты.

“Вясёлыя рабяты” шукалі Сінюю птушку, і, зразумела, дзякуючы сваёй настойлівасці, знайшлі яе і завяршылі выступленне словамі: “А счастье, что птица приносит, хотим разделить на всех, кто попросит!”.

Казка “Вольсы” была пра светлае свята Раства, для сустрэчы якога лясных звяроў прытуліла вялікая рукавічка. “Навагодні хрузікл” (у адпаведнасці з галоўным сімвалам гэтага года) прадставіла “Бобр і Кампанія” ў выглядзе казкі на новы лад “Тры парасяці”. Цікавымі і захапляльнымі былі пастаноўкі ў іншых каманд, якія таксама “сарвалі” авацыі залы.

І вось надышоў момант абвяшчэння вынікаў і ўручэння ўзнагарод.

Каманды былі заахвочаны ў наступных намінацыях: “Калядная песня” — “Пакаленне NEXT”, “Чароўныя рукі майстра” — “Аптымісты” (за плакат-фармат “Блакітны агеньчык”), “Самыя артыстычныя” — “Вясёлыя рабяты”, “Самая добрая зіма” — “Вольса”, “У нагу з часам” — “Зефір”, “Такія розныя” — “Бобр і Кампанія”.

Прыз сімпатый гледачоў быў памножаны на 6 — адзначалася па аднаму лепшаму ўдзельніку з кожнай каманды: імі былі прызнаны Алена Гаўрыленка (Кіраўск), Аляксандр Тарноўскі (Клічаў), Максім Палунчанка (Ленінскі раён Бабруйска), Сяргей Паўловіч (Асіповічы), Марына Пепяляева (Першамайскі раён Бабруйска), Ягор Родзікаў (Глуск).

Кожны член журы ўручыў адпаведны Дыплом і падарунак са словамі віншаванняў і ўдзячнасці камандам за пазітыўныя эмоцыі. Ад рэдакцыі раённай газеты “Кіравец” удзельнікі атрымалі на добрую памяць фотаздымкі, на якіх занатаваны ўсе каманды гэтай каляднай сустрэчы.

Каб фестываль удаўся, а ўдзельнікаў парадавалі падарункі, ад душы пастараліся ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, РЦСАН, раённыя структуры грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Белая Русь”, “БРСМ”, “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”, РКЦ №17 у г.Кіраўску ААТ “Белаграпрамбанк”, ЦБП №709 г.Кіраўска філіяла №703 ААТ “ААБ Беларусбанк”, прадстаўніцтва Беларускага унітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах”, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, УКП “Жылкамгас”, ПУП “МарТина-Имидж”, індывідуальныя прадпрымальнікі Пётр Лапо, Галіна Зайцава, Уладзімір Іваніцкі, Яўген і Таццяна Лазаковічы і рэдакцыя “Кіраўца”, якая выступіла інфармацыйным і фотаспонсарам.

У наступным годзе — 10-ты, юбілейны фестываль! І, безумоўна, ён зноў збярэ добрых сяброў на новую калядную сустрэчу!

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА і Юліі ЗАВІШАВАЙ.


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»


У Кіраўску прайшоў чарговы фестываль «Калядныя сустрэчы сяброў»

←В России продукцию Минского завода колесных тягачей вытесняют с рынка?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика