Асіповічы: хроніка здарэнняў
РАУС
На мінулым тыдні ў жыхара в. Малая Грава канфіскаваны гладкаствольная стрэльба калібру 16 мм і 600 г пораху. У в. Галынка шляхам зрыву навяснога замка з 2 гаражоў выкрадзена маёмасць агульным коштам звыш 2000 руб. Устаноўлены падазроны ў здабычы 12 студзеня без належнага дазволу самца лася — раней не судзімы жыхар аг. Лапічы. Недалёка ад в. Крынка затрыманы аўтамабіль, у прычэпе якога жыхар Лепельскага раёна перавозіў 600 л дызпаліва без суправаджальных дакументаў. 16 чысла ў бальніцу дастаўлена асіпаўчанка, якую падчас распівання спіртнога збіў муж; праз 3 дні — мужчына, якога пры тых жа абставiнах ударыла нажом раней судзімая сужыцелька. Паступілі паведамленні, што службовыя асобы аднаго з сельгас-прадпрыемстваў унеслі ілжывыя звесткі ў стат-справаздачнасць па нарыхтоўцы кармоў і пра выяўленне на 86 км аўтадарогі Мінск-Гомель тушы казулі еўрапейскай.
РАСК
Распачата крымінальная справа ў дачыненні да раней судзімага 24-гадовага грамадзяніна, які ў ап’яненні з мэтай пера-шкодзіць законнай дзейнасці ўвечары 11 студзеня ў фае ўстановы аховы здароўя рукой і нагой ударыў супрацоўніка міліцыі, які выконваў службовыя абавязкі.
Тры справы заведзена ў дачыненні да асіпаўчаніна, які ў кастрычніку здзейніў 3 крадзяжы ў райцэнтры і Градзянцы.
ДАI
Папярэджана 126 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці “бяспраўнік” і 43 пешаходы і веласіпедысты. Зарэгістравана 8 ДТЗ.
Увага! 25 студзеня — адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Разам за бяспеку на дарогах!”.
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання.