Актыўна правялі выхадныя дні выхаванцы ДУА "Яслі-сад №13 г. Смаргоні" разам са сваімі бацькамі
Свядомыя бацькі разумеюць, што прывучаць дзіця да актыўнага адпачынку трэба з ранняга дзяцінства, таму, на просьбу адгукнуліся многія з задавальненнем.
Зіма тым і добрая, што за забаўкамі далёка хадзіць не трэба! Дастаткова проста выйсці з дома, удыхнуць свежае марознае паветра і пагуляць у снежкі. Гэта заўсёды выклікае смех і падымае настрой. Зляпіць снегавіка, а яшчэ можна пабудаваць снежны тунэль, або, нават зрабіць цэлы лабірынт! Зрабіць анёла на снезе або проста пакачацца ў гурбе! Варыянтаў, чым заняцца, мноства. Галоўнае, не ленавацца.
Адпачынак з дзецьмі зімой - гэта выдатная магчымасць для зносін бацькоў і дзяцей з карысцю для здароўя. Толькі з дапамогай прагулак на свежым паветры можна ўмацаваць імунітэт і зрабіць арганізм менш уразлівым да негатыўных праяў навакольнага асяроддзя. Актыўны адпачынак спрыяе аздараўленню цела, развівае камунікатыўныя навыкі дзіцяці, дапамагае яму пазнаваць навакольны свет і пашырае яго кругагляд.
Колькі было шмат станоўчых эмоцый у дзяцей, калі пасля выхадных яны неслі свае фотаздымкі ў групу і распавядалі, хто дзе быў, хто на чым катаўся. Многія вырашылі зрабіць такія выходныя традыцыяй.
Т. М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.