У бліжэйшыя некалькі дзён жыхароў Нясвіжчыны чакае марознае надвор’е з невялікімі ападкамі ў выглядзе снегу, будзе воблачна з праясненнямі.
Сёння, 22 студзеня, чакаецца паўднёвы вецер да 4 метраў за секунду, на працягу дня — невялікі снег. Удзень тэмпература апусціцца да 3 градусаў марозу, ноччу — -9…-6 °С.
У сераду, 23 студзеня, спецыялісты абяцаюць пахмурнае надвор’е, усходні вецер складзе 5 — 7 м/с. У асноўным на тэрыторыі раёна без ападкаў, месцамі — кароткачасовы снег. Дзённая тэмпература — -9…-8 °С, уначы — 10…9 градусаў ніжэй за нуль.
Чацвер, 24 студзеня, па дадзеных метэаролагаў, павінен стаць больш ясным, з пераменнай воблачнасцю і неістотным ветрам. На працягу дня — невялікі снег. Удзень — -10…-8 °С, ноччу — да 12 градусаў са знакам “-”.
У пятніцу ўдзень чакаецца да -10 °С, уначы — -11…-10 °С. Усходні вецер — 6 — 8 м/с, пры парывах да 13. У другой палове дня верагодны снег.
Метэаролагі абяцаюць змяненні ў надвор’і ў выхадныя. Аб гэтым чытайце ў наступным матэрыяле.
“НН”.