Табе, Беларусь, у вяках красавацца!

Источник материала:  
22.01.2019 — Разное

Табе, Беларусь, у вяках красавацца!

Табе, Беларусь, у вяках красавацца!

На мінулым тыдні ў горадзе Брэсце прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
У пасяджэнні прымала ўдзел і дэлегацыя Столінскага раёна на чале са старшынёю раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Мікалаевічам Ярашэвічам.
З вітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня абласнога Савета дэпутатаў Юрый Іосіфавіч Наркевіч. У сваім выступленні ён акрэсліў усе самыя значныя моманты ў станаўленні і развіцці Беларусі. Спыніўся на складаных і трагічных старонках, а таксама зрабіў акцэнт на дасягненнях ва ўсіх сферах дзейнасці краіны. Са сцэны гучалі імёны нашых знакамітых землякоў, якія праслаўляюць родны край.
На ўрачыстасць былі запрошаны былыя кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый Брэстчыны, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Яны былі рады бачыць сваіх калег, з задавальненнем дзяліліся ўспамінамі. Напрыклад, нам пашанцавала пагутарыць з Валянцінай Іванаўнай Рай, якая ў 70-я гады мінулага стагоддзя была сакратаром камсамольскай арганізацыі, потым – намеснікам старшыні райвыканкама і сакратаром райкама партыі ў Століне.
Святочная канцэртная праграма была пабудавана таксама па асноўных вехах жыцця краіны. Спевакі і танцоры цудоўна паказалі ўсе гэтыя моманты, выклікаючы на тварах і шчырыя ўсмешкі, і нават слёзы.
Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

←Анну Смилевич исключают из «Моладзі БНФ»: «Мандик шантажирует меня историями личной жизни»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика