Надвор’е ў панядзелак будзе марознае, без істотных ападкаў
20.01.2019 13:56
—
Разное
Фота: zviazda.by
У бліжэйшыя суткі, 21 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег, удзень будзе без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Вецер прагназуецца заходні, 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў мароза, пры праясненнях да 11-13. Удзень слупкі тэрмометраў пакажуць 3-9 градусаў са знакам мінус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.