Вынікі непагадзі ў Мінску: за суткі адбылося 172 ДТЗ

Источник материала:  
19.01.2019 11:57 — Разное
Вынікі непагадзі ў Мінску: за суткі адбылося 172 ДТЗ
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У Мінску ўсяго за суткі адбылося 172 ДТЗ. Прычынай стала неспрыяльнае надвор’е з галалёдзіцай на дарогах. Як адзначаюць у ДАІ, большасць аварыяў адбылося праз недатрыманне дыстанцыі і парушэнне правілаў манеўравання.

Таксама былі выпадкі здарэнняў па віне пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку і не выяўлялі дастаткова ўвагі да сітуацыі на дарозе. На вуліцы Усходняй невялікую траўму стапы атрымала дзяўчына, якая пераходзіла дарогу ў навушніках, надзеўшы капюшон курткі.

Рух транспарту ў Мінску ўчора быў ускладнены праз частыя аварыі і рамонтныя працы. У цэнтры горада, а таксама на пуцеправодаў на МКАД фіксаваліся 10-бальныя заторы, паведамляе БЕЛТА.

 

←ЕС определил белорусские дороги для реконструкции по евростандартам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика