У Мінску гарэў будынак-“крыстал” Банка развіцця

Источник материала:  
19.01.2019 10:33 — Разное
У Мінску гарэў будынак-“крыстал” Банка развіцця
Фота: МНС

У Мінску гарэў будынак-“крыстал” Банка развіцця, які размяшчаецца на праспекце Машэрава. Як паведамляе прэс-служба сталічнага гарадскога ўпраўлення МНС, паведамленне пра задымленне ў будынку паступіла ў 18 студзеня ў 10.46, а супрацоўнікі МНС былі на месцы ў 10.50.

Аднак дамапога выратавальнікаў у тушэнні пажару не спатрэбілася: узгаранне хутка лівідавалі супрацоўнікі банка, скарыстаўшыся вогнетушыльнікам. Пазней выявілася, што загарэлася ізаляцыя электрадратоў і пластмасавых элементаў вентылятарнага даводчыка (фанкойла) у памяшканні архіва на сёмым паверсе будынка.

Пасля паступлення сігнала пра пажар спрацавала сістэма спрынклернага вадзянога пажаратушэння і сістэма дымавыдалення. Персанал спавясцілі пра пажар, эвакуявалі 500 чалавек. Пацярпелых няма.

Пашкоджаны файнкол, закуранае памяшканне архіву. Імавернай прычанай здарэння называюць кароткае замыканне.

←Под занавес минувшего года Вороновское РУП ЖКХ завершило очень важный проект — в Заболоти запустили долгожданную станцию обезжелезивания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика