Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны міністэрства па надзвычайных сітуацыях!
Віншуем вас з прафесійным святам!
19 студзеня – Дзень ратавальніка Беларусі. Віншаванне мясцовай улады
18.01.2019
—
Разное
Ваша служба даўно стала сімвалам самаадданасці, мужнасці, пастаяннай гатоўнасці прыйсці людзям на дапамогу. Мы жывём у складаны час, і нам неабходна зладжаная сістэма папярэджання надзвычайных сітуацый, абароны ад прыродных і тэхнагенных катастроф, забеспячэння бяспекі людзей.
Шчыра дзякуем смаргонскім ратавальнікам за службу.
Упэўнены ў вашым прафесіяналізме, сабранасці, вытрымцы, здольнасці ў любой няштатнай сітуацыі аператыўна прымаць правільныя рашэнні.
Жадаем добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і як мага менш экстраных выклікаў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.