У Мінску каля Вайсковай акадэміі трапіў пад грузавік і загінуў курсант

Источник материала:  
16.01.2019 20:30 — Разное
У Мінску каля Вайсковай акадэміі трапіў пад грузавік і загінуў курсант
telegram.org/skgovby

У Мінску каля Вайсковай акадэміі трапіў пад грузавік і загінуў курсант. 19-гадовы хлопец пераходзіў праспект Незалежнасці па-за пешаходным пераходам. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося ў сераду, 16 студзеня, каля 12:50. Малады чалавек памёр у "хуткай" ад атрыманых цялесных пашкоджанняў.

Грузавіком кіраваў 26-гадовы мужчына. У яго дачыненні распачалі крымінальную справу, артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Прызначаныя экспертызы.

Пра тое, што загінуў курсант, СК не паведамляе. Але пра гэта кажуць сведкі здарэння. Пешаход быў у вайсковай форме.

←На четверг объявлен оранжевый уровень опасности из-за сильного ветра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика