З гісторыі роднага краю
16.01.2019
—
Разное
15 студзеня 1938 года рашэннем І сесіі Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Магілёўская вобласць. Гэта важная веха ў гісторыі нашага краю.
У цэнтральнай бібліятэцы адбыўся краязнаўча-гістарычны турнір “Магілёўшчына вядомая і невядомая”, прысвечаны 81-й гадавіне ўтварэння Магілёўскай вобласці. Асноўнай мэтай правядзення гэтага турніру было азнаямленне яго ўдзельнікаў з гісторыяй і сучаснасцю Магілёўшчыны. Таксама адбыўся экскурс па найбольш значных гістарычных падзеях Прыдняпроўскага краю.