У Мінску BMW наляцеў на асвятляльны слуп (фота)
15.01.2019 11:33
—
Разное
ДАІ
У Мінску BMW наляцеў на асвятляльны слуп. Аварыя здарылася каля гадзіны ночы ў раёне скрыжавання праспекта Дзяржынскага і вуліцы Любімава. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба ДАІ, 27-гадовы кіроўца ў нейкі момант не саўладаў з кіраваннем і легкавік занесла. У машыне мужчына быў адзін, ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Відэа аўтааварыі можна пабачыць тут.