У Наваполацку затрымалі буйнога наркагандляра, які ўцёк з Расіі
15.01.2019 10:18
—
Разное
Фота: sb.by
У Наваполацку затрымалі буйнога наркагандляра, які ўцёк з Расіі. Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, праваахоўнікі правялі аперацыю ўдзень 14 студзеня. На тэрыторыі Беларусі 25-гадовы расіянін знаходзіўся на нелегальным становішчы, жыў на здымнай кватэры.
Вядома, што ў міжнародны вышук мужчыну аб'явіла ўпраўленне МУС РФ па Архангельскай вобласці. На радзіме ён арганізаваў праз інтэрнэт продаж наркотыкаў "у асабліва буйным памеры". У красавіку 2017 года наркагандляр уцёк і ад таго часу яго шукалі.