У Браслаўскім раёне сабака справакаваў ДТЗ і дачакаўся прыезду ДАІ (фота)
15.01.2019 09:19
—
Разное
vk.com/vitebsk__jai
У Браслаўскім раёне сабака справакаваў ДТЗ і дачакаўся прыезду ДАІ. Здарэнне адбылося раніцай 14 студзеня на 21-м кіламетры аўтадарогі "Браслаў — Паставы — Мядзел". Сабака раптоўна выбег на дарогу перад аўтамабілем "УАЗ", якім кіраваў 37-гадовы жыхар Браслава. Вадзіцель затармазіў, і машына, якая страціла кіраванне, апынулася на сустрэчнай паласе руху і сутыкнулася з санямі.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, траўмы атрымаў 61-гадовы мужчына, які ехаў на санях. Яго шпіталізавалі ў Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу.
На здымках ДАІ відаць, што сабака падчас разбіральніцтва заставаўся на месцы ДТЗ.