Как прошёл приёмный день у Андрея Юницына в Повятском сельсовете

Источник материала:  
14.01.2019 — Разное
>

Как прошёл приёмный день у Андрея Юницына в Повятском сельсовете Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 Андрэй ЮНІЦЫН у чарговы раз правёў прыём грамадзян, “прамую тэлефонную лінію” на Міёршчыне. Чацвёртага студзеня асабістыя праблемы, грамадскія пытанні і законапраекты абмеркавалі з ім выбаршчыкі ў Павяцкім сельсавеце. 

— Пажадана вярнуць нам комплексна-прыёмны пункт, — звярнулася да парламентарыя жыхарка аграгарадка Павяцце Эма Паўлаўна Дзярко.— Працаваў пад адным дахам з сельсаветам, пакуль тут не распачаўся рамонт. Цяпер адводзяць памяшканне толькі для цырульніка, які двойчы ў месяц прыязджае з райцэнтра, каб пастрыгчы павятчан.


заяўкі на бытавыя паслугі загадчык Павяцкага КПП прымае ў сябе дома. Тут гандлюе пасцельнай бялізнай, збірае і дастаўляе на рамонт у майстэрню КБА абутак і адзенне. Жанчына мабільная, добрасумленная, прэтэнзій да яе вяскоўцы не маюць. Аднак упэўнены, што дом — асабістая тэрыторыя кожнага чалавека. Для аказання паслуг патрэбны профільны кабінет, дзе афіцыйнае рабочае месца спецыяліста, якога можна турбаваць без згрызот сумлення згодна з устаноўленым распарадкам дня.


Як высветліў дэпутат, прычынай высялення комплексна-прыёмнага пункта з будынка сельсавета паслужылі даўгі РКБА за арэнду памяшкання. Пакуль дырэктар установы Віктар Батура не бачыць перспектывы вярнуць усё “на кругі свая”. У мэтах эканоміі прынята рашэнне аказваць паслугі на даму. На тое Марыя Уладзіміраўна Бабышка пагадзілася без угавораў. Выконваць сацыяльныя стандарты на сяле і не пакідаць аднавяскоўцаў сам-насам з бытавымі праблемамі — стыль работы адказнага чалавека. А паслугамі КПП карыстаюцца не толькі больш за 400 жыхароў аграгарадка Павяцце, але і ўсёй тэрыторыі сельсавета — амаль 1500 чалавек.


Абмеркаваць хвалюючыя пытанні, пракансультавацца з парламентарыем прыйшоў і дырэктар філіяла “Павяцце” СУП “Чэрасы” Рыгор Міна. Падчас жывой гутаркі Андрэй Юр’евіч пацікавіўся становішчам спраў у гаспадарцы. Па інфармацыі кіраўніка, асноўны прыбытак даюць надоі, у арсенале 1300 галоў буйной рагатай жывёлы. Ворыва няшмат, бо нізкая контурнасць палёў. Стараюцца якасна апрацоўваць глебу, што і ў такіх умовах гарантуе нядрэнны ўраджай. Са слоў Рыгора Мікалаевіча, атрымлівалі па 42 цэнтнеры з гектара.


Адна з праблем — патрэба ў кадрах. Дзейнасць павяцкай гаспадаркі забяспечваюць каля сотні аграрыяў, сярэдні ўзрост якіх 47 гадоў. Каб папоўніць калектыў і ўзмацніць рабочую сілу, неабходна жыллё, а пабудаваць яго магчыма толькі за кошт уласных зберажэнняў людзей ці ў крэдыт. Раней гэта рабілі ў рамках дзяржпраграм адраджэння сяла. Той парой у гаспадарцы з’явілася каля сарака “прэзідэнцкіх” домікаў. Запатрабаваны такія і цяпер, бо са зручнасцямі, можна прыватызаваць.


Для паўнавартаснага жыцця неабходная інфраструктура ў аграгарадку ў добрым стане. Паспяхова дзейнічаюць школа-сад, ФАП, культ- установа, паштовае аддзяленне, толькі ўстойлівай тэлефоннай сувязі МТС няма. Трэба шукаць месцы, каб высвеціліся тыя запаветныя палачкі на дысплеі мабільніка. Пры гэтым бліжэйшая базавая станцыя ўсяго ў трох кіламетрах ад аграгарадка — у Грыгароўшчыне. Яна пагранічная, працуе на мінімальнай магутнасці. Аднак па інфармацыі профільных структур устаноўка ўзмацняльніка цягне за сабой шмат нюансаў у рабоце сеткі сувязі. Інспекцыя, якая правярае пакрыццё тэрыторыі заяўленым узроўнем сігнала, наогул заключыла, што на адкрытых прасторах у Павяцці ён нармальны. Маўляў, шукайце зоны, выкарыстоўвайце дадатковыя прыстасаванні, знешнія антэны, а лепш за ўсё замяніце тэлефоны на мадэлі сучаснага пакалення. Але ці кожнаму вяскоўцу такія па кішэні?


Пасля працяглай перапіскі з удзе- лам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэя Юніцына спецыялісты аператара ўсё ж прапанавалі спосабы паляпшэння якасці сувязі ў аграгарадку. Што зменіцца, пакажа час.


Андрэй Юр’евіч абмеркаваў з дырэктарам гаспадаркі і папраўкі ў закон “Аб раслінным свеце”, якія ў красавіку-маі ўступяць у юрыдычную сілу. Дзякуючы ім спросціцца механізм выдалення дрэў і кустоў, канкрэтызуецца парадак і падставы для гэтага. Кампенсацыйныя выплаты кошту непатрэбных аб’ектаў будуць мець дачыненне толькі да населеных пунктаў, дзе звыш пяці тысяч жыхароў. Дзякуючы гэтаму не застанецца перашкод, каб вызваліць абочыны дарог з дрымучага зарасніку хмызняку. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←В Беларуси запретят госзакупки за инвалюту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика