У Мінску дзеці без дарослых гатавалі бульбу фры і ўчынілі пажар у кватэры

Источник материала:  
14.01.2019 14:50 — Разное
У Мінску дзеці без дарослых гатавалі бульбу фры і ўчынілі пажар у кватэры
minsk.mchs.gov.by

У Мінску дзеці без дарослых гатавалі бульбу фры і ўчынілі пажар у кватэры Каменнагорскай вуліцы. Здарэнне адбылося ўдзень 13 студзеня. Бацька быў на працы, а маці паехала па сваіх справах. Хлопчыкі ва ўзросце 9, 10 і 12 гадоў паставілі каструлю на электрапліту і налілі алею. Калі ён загарэўся, старэйшы з іх стаў заліваць полымя вадой, пасля чаго агонь перакінуўся на сцены і шторы.

Хлопчыкі перапалохаліся. Яны нікуды не патэлефанавалі і не паведамілі пра здарэнне. Прэс-служба МНС адзначае, што дзякуючы таму, што дзеці выбеглі на вуліцу, яны засталіся жывыя. Пажар у кватэры на другім паверсе шматкватэрнага дома ліквідавалі ратавальнікі. Агонь паспеў пашкодзіць маёмасць.

МНС нагадвае бацькам, што пакідаць без нагляду дзяцей катэгарычна забараняецца.

←Двое жителей Борисова обвиняются в распространении наркотиков и психотропов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика