«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

Источник материала:  
14.01.2019 12:36 — Разное

«Шчодры вечар» сапраўды аказаўся вельмі шчодрым на прыемныя сюрпрызы для ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства. Чаго тут толькі ні было: фальклорныя калектывы з Хатыніч, Раздзялавіч ды Люсіна паказалі фальклорнае багацце свайго краю ў самых розных праявах: музычнай, тэатральнай, а самае галоўнае – этнаграфічнай… І ўсё гэта – сапраўдная аўтэнтыка, гэта значыць, карані. Традыцыі продкаў выявіліся напоўніцу. Тут былі і спаконвечная Калядная зорка, у тым ліку ў выглядзе гарбуза, і гарэза-каза, і мядзведзь-вяшчун, і шмат чаго іншага. А самае галоўнае: сцэнічныя вобразы ўвасаблялі дзеці разам са сваімі дарослымі выхавальнікамі. Бачна было, што яны панясуць прадаўнія традыцыі ў будучыню, што ўжо ўраслі ў іх і жывуць імі.
Але гэта толькі пачатак. Працягам стаўся паказ каляднай дзеі “Бетлеемскія цуды” лялечнага тэатра “Батлейка”. А гэта ж самы старажытны з усіх беларускіх тэатраў. Масавымі, актыўнымі і карыснымі аказаліся майстар-класы па тэатральным майстэрстве, вырабе каляднай зоркі і маскі, выцінанцы, рынак рамёстваў… Пляцоўка ж з гульнямі была дапоўнена яшчэ і гарбатай, а таксама хатнімі прысмакамі. Зіма ж на вуліцы, трэба падагрэцца.
Адным словам, свята ўдалося.

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

«Шчодры вечар»: свята ўдалося!

(Visited 2 times, 2 visits today)

←Графика выездных приёмов граждан в Витебске, Барановичах, Миорах, Кобрине и Гомеле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика