ШАГ: «Будучыня Беларусі - гэта мы!»

Источник материала:  
14.01.2019 — Разное

 Ігар Аляксандравіч - яскравы прыклад мужнасці і гераізма. У 2018 годзе яму было прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны» ў намінацыі «Праваахоўная сфера». На падставе праграмы непрырыўнага выхавання дзяцей і моладзі на 2016-2020 годы адным з найважнейшых накірункаў выхавання з'яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры. Ігар Аляксандравіч расказаў вучням аб сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Вельма дакладна і на прыкладах ён растлумачыў ува што ператворыцца жыццё падлетка, калі ў ёй будуць быць наркотыкі. Спыніўся на інфармацыйнай бяспецы непаўналетніх. На жаль, найчасцей падлеткі, а таксама і дарослыя парушаюць закон па няведанні. Напрыклад, у сацыяльнай сетцы нехта «лайкнуў» відэаролік парнаграфічнага характару, гэта адразу адлюстравалася ў яго на старонцы і кваліфікуецца як распаўсюджанне парнаграфіі. Узрост злачынстваў у вобласці педафіліі таксама звязаны з маштабным развіццём сусветнага павуціння. Са з'яўленнем сацсетак пазнаёміцца з дзіцём і ўвайсці ў давер да яго стала прасцей. Каб прадухіліць і пазбегнуць бяды аб гэтым неабходна ведаць. Выступленне Ігара Аляксандравіча вызвала шмат пытанняў у вучняў. На кожнае пытанне быў дадзены аргументаваны адказ. У канцы мерапрыемства была зроблена выснова, што прававая асвета бацькоў і вучняў, даверныя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, выкананне простых правілаў паводзін у рэальным і віртуальным жыцці і актыўная жыццёвая пазіцыя - і ёсць формула шчаслівага жыцця.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце К.І.Ракіцкая

←Арина Соболенко успешно преодолела 1-й круг Australian Open

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика