За чаравікамі – ў Відамлю

Источник материала:  
12.01.2019 12:09 — Разное
>

 

 

Ноч перад Калядаміасаблівая. Хоць бы таму, што апошняя, калі нячысцікі могуць спакусіць людзей уладай, смагай нажывы або яшчэ чым. Кошт атрыманых забаўлялак хрысціянская душа. Як супрацьстаў злу клуб творчай моладзі “Свой круг” пад кіраўніцтвам Ірыны Вярэніч, назіралі гледачы, што сабраліся 8 студзеня ў Відамлянскім СДК на тэатралізаванае прадстаўленне.

На ўваходзе афіша – “Вечера на хуторе близ Диканьки”. Бадай, адно з самых вядомых Гогаля пра прыгоды каваля Вакулы, які дзеля кахання рызыкнуў звязацца з чортам, і, як ні дзіўна, не прайграў у гэтым нялёгкім паядынку. Сюжет усім знаёмы, а па-гэтаму на артыстах была вялікая адказнасць –зрабіць пастаноўку надзвычай яркай і як мага больш здзівіць прысутных.

З песні-услаўлення зіме пачалі школьнікі Відамлянскай СШ, следам разгарнулася дзеянне. На сцене – тематычныя дэкарыцыі, сялянскія хаты, плот, мельніца, зоркі і месяц. Пакачайце… Знік. Дакладней – яго выкраў Чорт у выкананні Аляксея Голікава (трэба ж у апошні раз можа зрабіць якую-небудзь поскудзь людзям!). Гэта не заставілі без увагі самыя маленькія гледачы прадстаўлення. Але дзеючыя асобы занятыя іншым – блізяцца Каляды: трэба і песнямі адзін аднаго павіншаваць, на суджанага паварожыць, да суседзяў зазірнуць…

“Прыгожы, бліскучы,але непрактычны месяц” не падабаецца какетлівай Салохе (Таццяна Храменкова). Але ж не толькі дзеля дамовы прыйшоў нячысцік: не абыйшлося і без гарачых заляцанняў да ўдавы. Яго як астатніх сваіх паклоннікаў Салоха хавае ў мяшок.

Менавіта Чорт у мяшку і патрэбны Вакуле (Віктар Логаш). Юнак гатовы душу прадаць за чаравічкі. Справа – сумніўная, але на што толькі не згадзішся дзеля каханай Аксаны (Ганна Храменкова).

Не давялося гледачам ўбачыць дамову з імператрыцай, але упэўнена – і тут каваль справіўся б бліскуча. Тым больш, что вынік яго намаганняў – прыгожыя чаравікі – урачыста былі падораны каханай.

– Дзесяць гадоў назад “Свой круг” ужо выступаў з такім спектаклем. Гэта быў наш першы тэатралізаваны выступ. Таму ў плане дэкарацый нам было лягчэй – нешта засталося. Аднак сённяшняя пастаноўка – зусім іншы падыход, – паведаміла Ірына Вярэніч.За чаравікамі – ў Відамлю

За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю
За чаравікамі – ў Відамлю

Насамрэч, у той вечар ў Доме культуры быў аншлаг. На прэм’еру прыйшлі бацькі, вучні, жыхары аграгарадка і не толькі. Клапатлівыя рэпетыцыі да позняга вечара, распеўкі і праца над музычным аздабленнем амаль пасля кожнай значнай сцэны не зніклі дарма – зала шчодра адарыла артыстаў авацыямі, а самі удзельнікі пастаноўкі не стамляліся віншаваць і дзякаваць адзін аднаго за ўражанні і эмоцыі.

Наталля КАЎПАНЬКА.

nataliya.kovpanko@mail.ru.

Фота Віталія Дулевіча.

←"Договорняки-2". Матчи, на которые определенно стоит обратить внимание

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика