Пад Віцебскам легкавік збіў лася, пацярпела пасажырка машыны
12.01.2019 11:57
—
Разное
Фота: ДАІ
Пад Віцебскам легкавік збіў лася, у выніку здарэння пацярпела пасажырка аўто. Як паведамляе Віцебская ДАІ ў сваёй суполцы Вконтакте, інцыдэнт адбыўся ўвечары 11 студзеня каля аргагарадка Кіраўская.
Аўтамабіль “Рэно Лагуна” рухаўся па трасе Віцебск-Полацк, калі на дарозе раптам з’явіўся лось. Кіроўца не паспеў зрэагаваць і сысці ад сутыкнення.
Жывёла загінула. 33-гадовая пасажырка “Рэно” атрымала траўмы галавы і пералом шыйнага аддзелу пазваночніка. Пацярпелую даставілі ў лякарню.
ДАІ рэкамендуе звяртаць увагу на знакі “Дзікія жывёлы”, усталяваныя пры дарозе, скідваць хуткасць, праязджаючы лясныя масівы, і быць гранічна пільнымі.