Падзея
11.01.2019
—
Разное
З наваселлем, дзетвара!
11 студзеня 2018 года прайшло ўрачыстае адкрыццё будынка дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 4 г. Крычава” пасля капітальнага рамонту.
Знамянальна, што менавіта ў Год малой Радзімы Магілёўская вобласць у 2018 г. адсвяткавала сваё 80-годдзе. І ў гонар гэтага юбілею Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка з рэзервовага фонду быў выдзелены адзін мільён рублёў на правядзенне капітальнага рамонту ясляў-сада ў Крычаве. Семсот тысяч рублёў было выдзелена з абласнога бюджэту.