Результаты фотоконкурса "Лучшие моменты 2018 года"
Фотаспаборніцтва прайшло без геаграфічных і ўзроставых абмежаванняў. Сярод
канкурсантаў міярчане і жыхары раёна, нашы землякі і падпісчыкі з іншых гарадоў, дарослыя і дзеці. Дзякуй усім, хто падзяліўся сваімі яркімі момантамі 2018 года.
Рэдакцыя вызначыла лепшыя фота.
Самым яркім і арыгінальным мы палічылі вясельны здымак, які даслалі Арцём і Таццяна Козел з Дзісны. Ім прысуджана першае месца.
На другой пазіцыі па колькасці набраных балаў Ліза Мышкоўская з Новага Пагоста. Запамінальная падзея для другакласніцы — пераадоленне паласы перашкод у браслаўскім вяровачным парку.
Трэцяе месца падзялілі педагог з Новапагосцкай школы Вольга Усціновіч, якая падчас водпуску трапіла ў беларускае Балі, і чацвёртакласніца з Туркова Насця Сташкевіч, якой двойчы за год пашчасціла стаць цёцяй. Пераможцаў чакаюць падарункі.
!!! Дзякуем удзельнікам за дасланыя фотаздымкі і жадаем усім чытачам “Міёрскіх навін”
шмат прыемных і запамінальных падзей у новым 2019-м годзе.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.