Дзве віцяблянкі паскандалілі ў начным клубе і самі выклікалі міліцыю

Источник материала:  
10.01.2019 21:45 — Разное
Дзве віцяблянкі паскандалілі ў начным клубе і самі выклікалі міліцыю
pixabay.com

У ноч на 10 студзеня віцебскія міліцыянты атрымалі выклік у адзін з начных клубаў. Жанчына, якая тэлефанавала, заявіла, што персанал клуба п'яны на працоўным месцы і адкрыта хаміць усім прысутным. На месца выкліку адразу накіраваўся нарад міліцыі, паведамляе uvd.vitebsk.gov.by.

Але на месцы высветлілася, што словы жанчыны не адпавядаюць рэчаіснасці. Таму яна забрала назад свае словы наконт работнікаў клуба. 

Аднак праз 12 хвілін з гэтага ж клуба ў міліцыю зноў паведамілі пра п'яных супрацоўнікаў. Выявілася, што гэта была сяброўка папярэдняй жанчыны. За тыя хвілін, што прайшлі пасля сыходу з клуба міліцыянтаў, яна паспела зладзіць скандал і ўчыніць бойку. Улагоджваць канфлікт давялося супрацоўнікам патрульна-паставой службы. Яны ж даставілі скандалістку на медагляд, які паказаў у яе 2,46 праміле алкаголю.

На абедзвюх сябровак склалі пратаколы за ілжывы выклік міліцыі: кожнай з іх пагражае штраф да 367,5 рублёў (15 базавых велічыняў). На скандалістку таксама склалі пратакол за дробнае хуліганства і аштрафавалі на 49 рублёў (2 базавыя).

←Бесконтактные карты БЕЛКАРТ-Maestro теперь также пригодны к оплате на турникетах минского метро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика