У Талачынскім раёне невядомыя драпежнікі загрызлі мужчыну

Источник материала:  
10.01.2019 11:58 — Разное
У Талачынскім раёне невядомыя драпежнікі загрызлі мужчыну
Здымак з архіву pixabay.com

У Талачынскім раёне Віцебскай вобласці невядомыя драпежнікі загрызлі 51-гадовага мужчыну. Здарэнне адбылося ў вёсцы Сакалянка. Цела вяскоўца знайшлі недалёка ад яго дома. На ім былі шматлікія раны. Як інфармуе БЕЛТА, версію, што прычынай смерці маглі стаць жывёлы, агучылі аднавяскоўцы загінулага.

Аднак праваахоўнікі з высновамі не спяшаюцца, прызначаны экспертызы. Праверку праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта.

←Суд вынес приговор бывшему гаишнику из Вилейки, который насмерть сбил велосипедиста и скрылся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика