П'яны магілёвец не мог знайсці дзверы ў аўтобусе, таму выйшаў праз акно

Источник материала:  
09.01.2019 22:18 — Разное
П'яны магілёвец не мог знайсці дзверы ў аўтобусе, таму выйшаў праз акно
pixabay.com

4 студзеня ў міліцыю ў Магілёве звярнуўся прадстаўнік аўтобуснага парка. Ён паведаміў, што невядомы мужчына разбіў заднюю шыбу ў аўтобусе маршруту №44. Работнікі аўтапарка затрымалі моцна п'янага хулігана. Прычыненая шкода ацэненая ў 103 рублі 32 капейкі, адзначае uvd.mogilev.by.

Міліцыянты, якія выбылі на месца здарэння, высветлілі, што хуліганіў 26-гадовы непрацуючы магілёвец. Моцна выпіўшы, ён не мог знайсці выхад з аўтобуса. Раззлаваўшыся, малады чалавек кінуўся ў канец салона і разбіў шыбу. Праз яе магілёвец і выбраўся нарэшце на свабоду.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства, учыненае паўторна. Максімальнае пакаранне, якое пагражае вольналюбнаму магілёўцу, — шэсць гадоў пазбаўлення волі.

←Изменяют порядок выдачи и оформления больничных. Что нужно знать пациентам?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика