12 студзеня ў 12:00 на сцэнічнай пляцоўцы Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў (вул. Суворава, 2) адбудзецца калядная сустрэча “Шчодры вечар”.
Дарослыя і дзіцячыя фальклорныя калектывы з Ганцавіцкага раёна ў жывой, нязмушанай атмасферы прадставяць традыцыі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці. Удзельнікі гуртоў паспяхова вывучаюць і пераймаюць ад носьбітаў абрады, спевы, танцы ды іншыя складнікі традыцыйнай культуры, папулярызуюць культурную спадчыну свайго краю.
Для ўдзельнікаў і гасцей сустрэчы адбудзецца паказ каляднай дзеі “Батлеемскія цуды” традыцыйнага лялечнага тэатра “Батлейка”, майстар-клас па вырабе каляднай зоркі, пляцоўка з гульнямі і гарбатай. Падчас мерапрыемства будзе працаваць рынак рамеснікаў, дзе можна набыць прыгожыя падарункі і сувеніры.
Уваход свабодны!
Падрабязней даведацца пра сустрэчу ці запісацца на рынак рамеснікаў можна па тэлефоне 2-21-48.
Запрашаем! Са святамі!