Двое расіян збілі гамельчука да смерці
09.01.2019 16:05
—
Разное
БЕЛТА
У Гомелі двое расіян моцна збілі мясцовага жыхара, у якога былі ў гасцях, паведамляе прэс-служба МУС.
Здарэнне адбылося 7 студзеня. Каля 16:10 у адным з дамоў Гомеля знайшлі моцна збітага мужчыну. Яго тэрмінова шпіталізавалі, але гамяльчук памёр па дарозе ў лякарню. Як выявіла судова-медыцынская экспертыза, прычынай смерці стала спалучаная траўма цела.
Праваахоўнікі выявілі, што мужчына святкаваў Раство з гасцямі з Расіі. Паміж імі пачалася сварка, падчас якой расіяне збілі гаспадара хаты і ўцяклі. Аднак міліцыянтам удалося затрымаць нападнікаў.