У Чэрвенскім раёне сутыкнуліся два аўтобусы з дзецьмі, ёсць пацярпелыя
09.01.2019 13:28
—
Разное
Скрыншот з відэа "Беларусь 1"
У Чэрвенскім раёне сутыкнуліся два аўтобусы з дзецьмі, ёсць пацярпелыя. Здарэнне адбылося ўвечары 8 студзеня каля вёскі Калодзежы на 75-м кіламетры трасы Мінск — Магілёў. Як інфармуе БЕЛТА, калона аўтобусаў з дзецьмі накіроўвалася з Мінска ў Магілёўскую вобласць. У нейкі момант вадзіцель аўтобуса "Нёман" не саўладаў з кіраваннем і дапусціў сутыкненне з аўтобусам МАЗ, які ехаў наперадзе і зніжаў хуткасць. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай зніжэння хуткасці стала з'яўленне каля дарогі ласёў.
У ДТЗ пацярпелі дзве 12-гадовыя школьніцы з аўтобуса "Нёман". Яны атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі завезеныя ў бальніцу.