Происшествия. Криминал

Источник материала:  
08.01.2019 — Разное
Происшествия. КриминалЗдарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Чый веласіпед?
Тры месяцы таму ля магазіна “Метан”  быў знойдзены веласіпед з вядром журавін. Знаходка знаходзіцца ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Яе аддадуць гаспадару, які прадаставіць на веласіпед адпаведныя дакументы.
Пасварыліся…
Участковыя інспектары падчас праверкі па месцы жыхарства асоб, якія стаяць на прафілактычным уліку, знайшлі мёртвым непрацуючага жыхара райцэнтра. Судова-медыцынская экспертыза паказала, што смерць наступіла ў выніку сур’ёзных цялесных пашкоджанняў. Супрацоўнікі РАУС высветлілі, што памерлага напярэдадні пабіў жыхар Шуміліна. Прычына банальная – мужчыны пасварыліся. Жыхар Шуміліна затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, яму пагражае пазбаўленне волі ад 5 да 15 гадоў.
Сумачка
Жыхарка райцэнтра паведаміла ў РАУС, што ў яе з павільёна гандлёвага цэнтра “Прывакзальны” ўкралі сумачку, дзе знаходзіліся пашпарт, ключы, пенсійнае пасведчанне  і 450 рублёў. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа. Злачынцы вышукваюцца.
Апёкі
У міліцыю патэлефанавалі медработнікі прыёмнага пакою райбальніцы і паведамілі, што з Мішкавіч з апёкамі твару, тулава і рук прывезлі гадавалага хлопчыка. Для далейшага лячэння дзіця адпраўлена ў абласную клінічную бальніцу.  Супрацоўнікі РАУС устанавілі, што хлопчык апарыўся сам: пацягнуўся да чайніка і перакуліў кіпень на сябе…
Чадны газ
Непрацуючы жыхар Каравайніцы, 1965 года нараджэння, быў знойдзены мёртвым у сваім доме. Мяркуюць, што ён атруціўся чадным газам. Сваяк памерлага дастаўлены ў райбальніцу з такім жа атручэннем. Падрабязнасці высвятляюцца.
Са зводак ДАІ
На “Амкадоры”
Жыхар Віцебска, які працуе ў адной з дарожных арганізацый, на чыгуначным перагоне Язвіна-Шумілі-на наехаў на “Амкадоры” на мачту загараджальнага святлафора. З месца ДТЗ мужчына ўцёк, але хутка быў знойдзены супрацоўнікамі ДАІ. Віноўніку дарожна-транспартнага здарэння пагражае штраф да 25 БВ або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі да двух гадоў.
Сутыкнуліся
1 студзеня на аўтадарозе Віцебск-Полацк адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Наваполацка, які ехаў на “ДЭУ Экспера”, не ўлічыў складаных умоў надвор’я (была завіруха). Аўтамабіль, які “занесла”, выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з “Фальксвагенам” (за рулём таксама быў жыхар Наваполацка). Людзі не пацярпелі, абодвум аўтамабілям патрабуецца рамонт. На віноўніка ДТЗ складзены адміністрацыйны пратакол, які для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства.
* * *
Жыхар Лескавіч, які на “Аўдзі” ехаў з вёскі ў Шуміліна і выязджаў на аўтадарогу Р-20, не ўступіў дарогу “Опелю” (ім кіраваў жыхар Наваполацка). У выніку машыны сутыкнуліся. Абедзвюм патрабуецца рамонт. На жыхара Лескавіч складзены ад-міністрацыйны пратакол, пагражае штраф да 5 БВ.
Падрыхтавала Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №3 ад 09.01.2019 г.
←"Мгновенное" сокращение транзита газа в Калининград не нарушало долгосрочный договор о транзите - Минэнерго Литвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика