Работа Шумилинского РОЧС направлена на предупреждение пожаров и других ЧС
08.01.2019
—
Разное
У Віцебскай вобласці ў першыя чатыры дні новага года адбылося 19 пажараў, на якіх загінула 7 чалавек. У адпаведны перыяд мінулага года было 14 пажараў, дзе загінулі два чалавекі.
У нашым раёне сёлета пажараў не адбылося. Хаця сітуацыю назваць спакойнай нельга, бо за 2018 год у нас адбылося 29 пажараў, на якіх загінулі тры чалавекі, у 2017 годзе – 20 пажараў, два чалавекі загінулі.
“У сувязі з павелічэннем у вобласці ў першыя дні новага года колькасці пажараў і смерці людзей на іх работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі службамі раёна 4-7 студзеня правялі комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне надзвычайных сітуацый”, – адзначыў начальнік РАНС Андрэй Сасновіч.
У суботу, 5 студзеня, карэспандэнт раённай газеты разам з начальнікам РАНС Андрэем Сасновічам і галоўным спецыялістам арганізацыйна-аналітычнага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Валерыем Філіпавым наведалі Мішневіцкі і Светласельскі сельсаветы…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Поўнасцю матэрыял чытайце ў №3 ад 09.01.2019 г.