9 студзеня будзе марозна — уначы да -19
08.01.2019 12:48
—
Разное
pixabay.com
У сераду, 9 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне, а па Брэстчыне і Гродзеншчыне на большай частцы тэрыторыі прагназуецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, уначы і зранку парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад 7 да 13 ніжэй за нуль, па захадзе краіны чакаецца -4...-6. Найбольш сцюдзёна будзе ўначы па паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі — там чакаецца да 14-19 марозу.
Маразы захаваюцца ў Беларусі і ў наступныя двое сутак.