Пад Баранавічамі масквіч на аўто ўлабавую ўрэзаўся ў фуру (фота)
08.01.2019 11:28
—
Разное
gaibrest.by
ДТЗ з удзелам легкавіка і фуры адбылося 6 студзеня каля 00:20 у Баранавіцкім раёне, паведамляе gaibrest.by.
38-гадовы жыхар Масквы на аўтамабілі "Міцубісі" ехаў па аўтадарозе М1-Е30 "Брэст — Мінск — мяжа Расіі" па левай паласе ў напрамку Брэста. На 233-м кіламетры дарогі ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу руху. Там легкавік урэзаўся ў фуру "Мерсэдэс" з паўпрычэпам, якім кіраваў 54-гадовы жыхар Смалявічаў.
Пры аварыі кіроўца "Міцубісі" атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў Баранавіцкую гарадскую лякарню.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.