Социальной службе Беларуси — 100 лет

Источник материала:  
08.01.2019 — Разное
>

Социальной службе Беларуси — 100 лет Ідэя абароны і дапамогі людзям, у першую чаргу дзецям і пажылых, з’явілася ў далёкія часы. Пераломнымі ў падыходах да праблем сацыяльнай дапамогі і падтрымкі ў Беларусі сталі першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Сучасная мадэль дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі забяспечвае высокую ступень удзелу дзяржавы ў вызначэнні накірункаў, планаванні, фінансаванні і ажыццяўленні сацыяльнай палітыкі.

Старонкі гісторыі

5 студзеня 1919 года пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі ўтвораны Камісарыят сацыяльнага забеспячэння.

У структуры Камісарыята сацыяльнага забеспячэння выразна адлюстроўваліся асноўныя накірункі дзейнасці: аддзел пенсій, аддзел аховы мацярынства і дзяцінства, аддзел дзіцячых дамоў, аддзел пайка і дапамог, аддзел інвалідных дамоў і ахвяр контррэвалюцыі, а так сама юрыдычны, інфармацыйна-інструктарскі, гаспадарча-фінансавы аддзелы.


Таксама ў 1919 годзе ўтвораны Камісарыят працы. Займаліся пытаннямі аховы працы, працоўнай павіннасці, вырашалі канфлікты працадаўцы і работнікаў.


У канцы 20-х гадоў з дзяржаўнага бюджэту сталі выплочваць пенсіі ў выпадку страты чалавекам працаздольнасці з-за хваробы, калецтва і старасці.


У 1928 годзе ўстанавілі самы нізкі ў свеце ўзрост, які даваў права выйсці на пенсію: для мужчын — 60 год, для жанчын — 55. Праз два гады прынялі рашэнне аб датэрміновым выхадзе на пенсію асоб, занятых на падземных работах і вытворчасцях са шкоднымі ўмовамі працы.
Важны крок у рэалізацыі прынцыпа ўсе- агульнага пенсіённага забеспячэння зрабілі ў 1956 годзе — прынялі Закон СССР “Аб дзяржаўных пенсіях”. У 1964-м уступіў у сілу Закон “Аб пенсіях і дапамогах членам калгасаў”.


З сярэдзіны 90-х гадоў у Беларусі пачынае актыўна фарміравацца заканадаўства, якое забяспечвае правы і гарантыі сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян, укараняюцца інавацыйныя формы сацыяльнага абслугоўвання.

Дзень сённяшні
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міёрскага райвыканкама ўключае аддзелы пенсіённага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, занятасці і сацыяльна-працоўных адносін, групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


Па стане на 1 студзеня 2019 года, на ўліку ў аддзеле пенсіённага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі 6 тысяч 953 чалавекі, якія атрымліваюць пенсіі. Дадатковая мера падтрымкі сем’яў з дзецьмі — сямейны капітал. У мінулым годзе яго прызначылі сарака шматдзетным сем’ям.


У ліку задач аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін — каардынацыя і кантроль работы па своечасовай выплаце заробку, дапамог сем’ям з дзецьмі, улік грамадзян, якія звяртаюцца па пытаннях працаўладкавання, рэгістрацыя беспрацоўных і іншыя. За мінулы год паспрыялі ў працаўладкаванні 177 грамадзянам, з якіх 51 беспрацоўны.


Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічае з 10 студзеня 2002 года. На ўліку ва ўстанове 5 тысяч 963 чалавекі пажылога ўзросту. З іх 647 інвалідаў, 545 адзінокіх пажылых лю-дзей, 10 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 15 пацярпелых ад наступстваў войн.


Надзейны фундамент цэнтра — аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму, створанае ў 1988 годзе. Цяпер 72 сацыяльныя работнікі абслугоўваюць 526 пажылых. Запатрабаваныя паслугі сядзелкі. Калі ў 2017-м годзе іх аказвалі пяці грамадзянам, то ў 2018-м — дванаццаці. Дзве сям’і карыстаюцца паслугамі няні. З 1 кастрычніка мінулага года адзінокаму пажылому чалавеку аказваюцца паслугі ў форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчальнай сям’і.


З 2004 года дзейнічае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў Дзісне. Паслугі ў форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання з 2008 года аказвае аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, з 2016-га — аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання. Арганізоўваюць вольны час праз заняткі па інтарэсах, гуртковую і клубную дзейнасць, культурна-масавыя, прафілактычныя і спартыўныя мерапрыемствы, папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Інваліды першай і другой груп штогод праходзяць адаптацыю да працоўнай дзейнасці.


Для аказання матэрыяльнай падтрымкі дзейнічае механізм дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Яе атрымліваюць малазабяспечаныя грамадзяне і сем’і. У 2018 годзе за такой дапамогай звярнуліся 628 чалавек.


Пералік паслуг для сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян пастаянна карэкціруецца і ўдасканальваецца.

Фота з інтэрнэта.
Вячаслаў БЯЛЬКО,

начальнік упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай
абароне райвыканкама.

Социальной службе Беларуси — 100 лет З нагоды свята

Паважаныя калегі, ветэраны працы, работнікі сістэмы сацыяльнай абароны Міёрскага раёна!

Ад усёй душы віншуем вас з Днём работніка сацыяльнай абароны.
За словазлучэннем “сацыяльны работнік” стаяць высокія чалавечыя якасці: міласэрнасць і чуласць, цярплівасць

і імкненне аблегчыць жыццё сваім падапечным, прыўнесці ў іх дні сардэчную цеплыню і радасць.
Здароўя і дабрабыту вам і вашым сем’ям, любові і міру, дастатку і цеплыні вашым дамам, цярплівасці, аптымізму!
Алена ШАМЁНАК, дырэктар
ДУСА “Тэрытарыяльны цэнтр
сацыяльнага асблугоўвання насельніцтва
Міёрскага раёна”.

←На МКАД начинается ремонт двух мостов: как объезжать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика