У Віцебску ўначы гарэла кавярня
08.01.2019 10:01
—
Разное
З архіву БЕЛТА
Уначы на 8 студзеня ў Віцебску гарэла кавярня на вуліцы Жасткова, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у 1:40. Пажар адбыўся ў холе кавярні, якая належыць ААТ "Арэна Піца".
Агнем пашкоджаная маёмасць, закураныя сцены і столь.
Прычына пажару высвятляецца.