У бліжэйшыя дні жыхароў Нясвіжскага раёна чакае марознае надвор’е, месцамі магчымы невялікі снег, туман.
Сёння, 8 студзеня, паўднёвы вецер складзе 6 — 8 метраў за секунду, пры парывах — да 11. Будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, удзень слупок тэрмометра апусціцца да -7…-6 °С, ноччу — -9…-7 °С.
У сераду, 9 студзеня, на працягу дня — воблачна з праясненнямі, спецыялісты абяцаюць невялікі снег, паўднёва-ўсходні вецер — 5 — 7 м/с. Дзённая тэмпература — -11…-10 °С, уначы — 16…15 градусаў са знакам “-”.
Невялікія ападкі ў выглядзе снегу абяцаюць метэаролагі і ў чацвер, 10 студзеня. Паўночна-ўсходні вецер неістотны — 2 — 4 м/с, вечарам ёсць верагоднасць туману. Будзьце пільнымі на дарозе! Удзень — 12…11 градусаў ніжэй за нуль, ноччу — таксама да -12 °С.
У пятніцу, 11 студзеня, чакаецца невялікі снег у дзень, а ў вечары — месцамі больш моцны снег. Вецер слабы, няўстойлівы. Тэмпература на дзень — да -10 °С, уначы — -5…-3 °С.
Па папярэдніх дадзеных, нас чакае змяненне характару надвор’я ў выхадныя. Аб гэтым — у наступным матэрыяле.
“НН”.