Дайверы знайшлі пісталет на дне Камсамольскага возера ў Мінску
07.01.2019 16:21
—
Разное
Фота: Дзмітрый / Еўрарадыё
Раніцай 7 студзеня дайверы знайшлі пісталет на дне Камсамольскага возера ў Мінску.
"Двое хлопцаў апускаліся ў ваду — шукалі што-небудзь цікавае, і вылавілі пісталет у пакеце. Па ім бачна, што не стартавы. Зброя баявая — адна абойма ўстаўленая, другая — дадатковая — побач", — распавёў Еўрарадыё Дзмітрый, які шпацыраваў берагам возера і стаў сведкам падзеі.
Пісталет заўважна праіржавеў, хаця і быў загорнуты ў кардон і запакаваны ў поліэтыленавы пакет. На месца была выкліканая міліцыя, якая зоймецца знаходкай — будзе вызначаць мадэль зброі і, па магчымасці, высвятляць асобу яе гаспадара.