Магілёвец загінуў, з'язджаючы з горкі на цюбінгу

Источник материала:  
07.01.2019 13:02 — Разное
Магілёвец загінуў, з'язджаючы з горкі на цюбінгу
Горка ў парку Падміколле / tvrmogilev.by

Няшчасны выпадак здарыўся ў магілёўскім парку Падміколле 6 студзеня каля 23:00, паведамляе сайт mogilev.online. Малады чалавек загінуў пры катанні з горкі на цюбінгу.

Адзін з відавочцаў напісаў у сацсетцы "Вконтакте", што два чалавекі на цюбінгу каціліся з самай вяршыні горкі. "На трампліне іх падкінула. Адзін нармальна прызямліўся, але таксама быццам слуп закрануў. Другі галавой аб слуп даўся злёту. Вельмі моцна і звонка, як звон. Падляцелі да яго — ляжыць на спіне, кроў ручаём з носа. Прыкмет жыцця не было", — распавёў відавочца. 

Навакольныя выклікалі медыкаў, але тыя не змаглі выратаваць хлопца. Загінуламу было 24 гады.

Несанкцыянаваную горку ў парку зладзілі самі магілёўцы каля лесвіцы з каскадным фантанам. Медыкі і раней заяўлялі, што на ёй атрымлівае траўмы шмат людзей — як дзяцей, так і дарослых.

←В Габоне произошёл военный переворот

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика