Люстрадзён на сёньня
07.01.2019
—
Разное

7 студзеня 1843 года апублікаваны Указ аб рэарганізацыі губерняў.
У Віленскай губерні аказаліся наступныя паветы: Ашмянскі, Вілейскі, Віленскі, Дзісненскі, Лідскі, Свянцянскі, Трокскі. У Гарадзенскай — Беластоцкі, Бельскі, Берасцейскі, Ваўкавыскі, Гарадзенскі, Кобрынскі, Пружанскі, Слонімскі, Сакольскі.