Віншаванне мясцовай ўлады са святам Божага Нараджэння

Источник материала:  
06.01.2019 — Разное
Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя віншаванні са святам Божага Нараджэння!

Адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў па-асабліваму дарагое нам. Яно асвятляе нашы сэрцы сапраўднай братэрскай любоўю да сваіх блізкіх, да кожнага.

Стваральная сіла калядных дзён з кожным годам усё выразней адкрываецца для ўсяго грамадства, аказваючы пазітыўны ўплыў на сталасць і чысціню намераў беларусаў, праява сапраўднай міласэрнасці, вышэйшай духоўнасці, узаемнага прабачэння і павагі адно да аднаго.

Сёння святло Віфлеемскай зоркі напаўняе нашыя сэрцы надзеяй на лепшае жыццё, поўнае добрых спраў, пераўтварэнняў, сцвярджэння агульнанацыянальных традыцый і каштоўнасцей.

У гэты дзень жадаем усім дабра і разумення, здароўя, сямейнага шчасця і цяпла, дабрабыту і росквіту нашага агульнага дома - любімай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

←The Independent назвал Минск обязательным для туризма городом в 2019 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика