«Мой (не)бюджетны надзел»: «Вырасцілі» на зямлі 1315 рублеў, у банку зарабілі б удвая менш"
«Мне 30 год, я нарадзілася і вырасла ў вёсцы Літва Маладзечанскага раёну, прыблізна 90 км ад Мінска, у сям'і сялянскай інтэлігенцыі: мама — доктар, тата — настаўнік. Плошча нашага „маёнтка“ — 25 сотак, дзе, апроч хаты, пабудаваны тры хлявы, гараж і склеп. Адпаведна, з дзяцінства мы з сястрой ведалі, як садзіць бульбу, палоць грады, даглядаць жывёлу, пасвіць кароў. Адпаска давала добрыя магчымасці для чытання і самаадукацыі - мы абедзве скончылі ВНУ, сястра — хімік, я — эканаміст, працую ў банкаўскай сферы, жывем у Мінску», — расказывае чарговая ўдзельніца нашага конкурса Вольга Адамейка.
Пры падрыхтоўцы разлікаў старалася выконваць адзін з асноўных прынцыпаў бухгалтарскага ўліку: ацэнка актываў і даходаў не павінна быць завышаная, а абавязкаў і расходаў - заніжаная, таму разлікі атрымаліся, можа, занадта падрабязныя.
Тры гады назад не стала нашага таты і ў трох жанчын, якія засталіся сам на сам з 25 соткамі зямлі, узнікла пытанне, што рабіць далей. Вырашылі не прадаваць. Такім чынам, з 2015 года вядзём гаспадарку наступнымі сіламі: мама, наш дзядзька, сястра з мужам ды я. Як эканаміст разумею, што для дакладнасці карціны трэба было б ацаніць у грашовым эквіваленце і нашу працу, але, дзякуючы зямлі ў вёсцы, мы ашчаджаем на фітнэсе ў Мінску, таму выдаткі па гэтым пункце лічым нулявымі.
Штогод на палове надзела сеем ячмень, які забяспечвае севазварот і харчы дзядзькавым курам, астатняе — бульба, гарод і невялікі садок. Апрацоўка глебы: вясной пераворваем канём, увосень — трактарам, дапамагаюць суседскія хлопцы — сапраўдныя віртуозы гэтай справы. Стараемся прытрымлівацца арганічнага земляробства, таму не карыстаемся мінеральнымі ўгнаеннямі і хімічнымі сродкамі абароны раслін, з біялагічных — ужываем фітаспарын. Гной таксама апошнім часам не выкарыстоўваем, бо сваёй скаціны больш не трымаем, адносна экалагічнасці гною ад жывёл, што вырошчаюцца ў прамысловывх маштабах, ёсць сумневы. Усю зіму збіраем лупіны яек, цыбулі, бананаў, для ўзбагачэння глебы сеем сідэраты, мульчыруем грады, рыхтуем кампост, а таксама травяны настой. Для паліву выкарыстоўваем калодзежную і сабраную дажджавую ваду, таму грашовых выдаткаў тут не маем.
Люблю працаваць прафесійным інструментам, які, на жаль, б’е па кішэні. Спачатку некаторыя рэчы набывала сама, потым перайшла на метад падарункаў: калег і сяброў ужо даўно не здзіўляюць замовы на Дзень нараджэння — веерныя граблі, на Восьмага сакавіка — сякатар. У табліцы ніжэй пазначана купленае за ўласныя сродкі, большая ж частка інструментаў атрымана па спадчыне ад дзядулі і таты ці ў якасці падарункаў. Таксама тут жа адлюстравала штогадовую «амартызацыю» палікарбанатнай цяпліцы і невялічкага парніка, зыходзячы з тэрмінаў службы, якія абяцаюць вытворцы.
Цана, BYN |
Тэрмін службы, год |
Амартызацыя на год, BYN |
|
Рыдлёўкі, 2 шт. |
100 |
5 |
20 |
Снегавая рыдлёўка |
50 |
5 |
10 |
Апырсквальнік |
41 |
5 |
8,2 |
Цяпліца, 6*3 м, з мантажом |
900 |
7 |
128,57 |
Парнік, 8 м |
45 |
4 |
11,25 |
Спанбонд |
30 |
3 |
10 |
Насенне |
37,4 |
2 |
18,71 |
Выдаткі за год |
206,73 |
Насенне шматлікіх культур збіраю сама, аднак сёлета, патрапіўшы на вуду маркетолагаў, накупіла дарагіх гібрыдаў перцаў, памідораў і агуркоў. Цяпер, сабраўшы ўраджай, не магу сказаць, што гэтыя выдаткі апраўдаліся, але насення засталося шмат, тэрміны прыдатнасці дазваляюць, таму скарыстаюся ім яшчэ і ў наступным годзе.
Да Літвы з Мінска езджу на маршрутцы, 10 рублёў туды і назад, за паўгады агароднага сезону і штотыднёвыя паездкі набегла 240 рублёў.
Кошт |
|
Транспарт |
240 |
Пераворванне глебы |
40 |
Сідэраты |
27,9 |
Падаткі на зямлю і нерухомасць |
10,6 |
Іншыя садовыя прылады |
8,97 |
Тэматычная літаратура |
27,6 |
Фітаспарын, 0,5 л |
6 |
13 кустоў ажыны |
10 |
Выдаткі |
371,07 |
Даходы ад нашай гаспадаркі можна падзяліць на дзве асноўныя часткі:
- тое, што вырашчана і спажыта ўласна нашай сям’ёй;
- тое, што прадаецца калегам і знаёмым.
Гародніна |
Спажыта ці захоўваецца, кг |
Кошт, ацэнка, BYN |
Прададзена, кг |
Даход, BYN |
Сэрдняя цана продажу, BYN/кг |
агрэст |
8,0 |
40,00 |
|||
агуркі |
40,0 |
30,00 |
18,88 |
14,16 |
0,75 |
бабы |
0,7 |
3,50 |
|||
базілік |
1,0 |
9,38 |
1,57 |
14,75 |
9,38 |
баклажаны |
2,0 |
2,92 |
1,88 |
2,75 |
1,46 |
бульба |
604,7 |
217,69 |
|||
буракі |
20,0 |
13,80 |
13,20 |
9,05 |
0,69 |
вішні |
4,0 |
12,00 |
3,09 |
9,26 |
3 |
грушы |
50,0 |
64,50 |
2,71 |
3,50 |
1,29 |
зеляніна |
4,0 |
29,24 |
3,21 |
23,48 |
7,31 |
кабачкі |
60,0 |
67,80 |
2,42 |
2,72 |
1,13 |
капуста белакачанная |
50,0 |
30,50 |
23,30 |
14,15 |
0,61 |
капуста брусэльская |
0,91 |
4,09 |
4,5 |
||
капуста кветкавая |
5,2 |
7,74 |
2,03 |
3,04 |
1,5 |
капуста савойская |
20,0 |
33,80 |
2,43 |
4,11 |
1,69 |
капуста чырвонакачанная |
5,0 |
5,70 |
10,13 |
11,54 |
1,14 |
клубніцы |
3,0 |
10,50 |
|||
маліны |
10,0 |
39,20 |
6,84 |
26,82 |
3,92 |
морква |
85,0 |
74,80 |
26,57 |
23,26 |
0,88 |
памідоры |
30,0 |
53,40 |
4,06 |
7,22 |
1,78 |
парэчкі |
5,0 |
15,00 |
|||
перцы |
7,0 |
14,63 |
6,01 |
12,56 |
2,09 |
слівы |
22,0 |
44,00 |
|||
фасоля |
2,3 |
9,41 |
3,91 |
16,18 |
4,14 |
фасоля спаржавая |
9,2 |
28,18 |
3,72 |
11,40 |
3,06 |
цукіні |
6,54 |
5,85 |
0,89 |
||
цыбуля |
100,0 |
94,00 |
33,85 |
31,79 |
0,94 |
часнок |
7,9 |
32,03 |
3,12 |
12,69 |
4,07 |
чарэшні |
5,0 |
30,00 |
|||
яблыкі |
31,0 |
37,20 |
|||
ВЫНІК |
1 191,9 |
1 050,9 |
180,4 |
264,4 |
Разлікі адносна першай часткі прыблізныя, так бы мовіць «на вока». Грашовая ацэнка ўраджаю рабілася зыходзячы з дадзеных finance.tut.by, edostavka.by, а таксама сярэдніх цэн, па якіх я прадавала гародніну ў 2018 годзе.
Па другой частцы адразу адзначу, што Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь вызваляе ад падаходнага падатку даходы ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства, вырашчанай на надзелах, прызначаных для вядзення асабістай гаспадаркі. Падаткі на зямлю і нерухомасць мы рэгулярна сплочваем.
Асноўные пакупнікі - бацькі, у якіх ёсць маленькія дзеткі і якія хвалююцца пра бяспеку іх харчавання. Найбольшая мая радасць у гэтай справе, безумоўна, не грошы, а неверагодныя эмоцыі, што прыходзяць са словамі: «ніколі не елі такіх баклажанаў», «мёд — а не грушы».
Такім чынам, выдаткі склалі 577,80 BYN. Калі б гэтую суму, замест таго, каб закопваць у зямлю, мы занеслі ў банк у студзені 2018 года на адзін год пад 10% (сярэдняя стаўка згодна з дадзенымі НБ РБ для новых дэпазітаў у гэты час), то праз год мелі б 637,41 BYN без дадатковых намаганняў. На зямлі «вырасцілі» 1 315,3 BYN.
Ці выгадна займацца агародніцтвам? Баюся мой адказ не будзе надта аб’ектыўным праз маю апантанасць гэтай справай. Але я адказваю: «Так». Гэта спосаб не толькі забяспечыць сябе і сваю сям’ю экалагічна чыстай садавіной і гароднінай, але і зменшыць негатыўнае ўздзеянне гарадскога стрэсу, падтрымліваць добрую фізічную форму і цудоўны настрой.