У Пензенскай вобласці адбылося смяротнае ДТЗ з удзелам беларускага грузавіка
06.01.2019 12:56
—
Разное

Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў
У Пензенскай вобласці Расіі грузавік з беларускімі нумарамі трапіў у ДТЗ, ахвярамі якога сталі два чалавекі.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру расійскага рэгіёна, здарэнне адбылося ўвечары 5 студзеня на 596-м кіліметры федэральнай дарогі М5 Урал на тэрыторыі Макшанскага раёна.
Легкавік “Рэно Логан”, за рулём якога быў 51-гадовы кіроўца, выскачыў на сустрэчную, бо машыну занесла. Там ён урэзаўся ў грузавік “Вольва”, які ішоў насустрач. Кіроўца легкавіка і яго 48-гадовая пасажырка загінулі.
Па факце аварыі праводзіцца праверка.