У Княжыцах адзначаюць зімовыя святы разам
Вясковы клуб, які шмат гадоў быў у занядбанні, заіскрыўся святочнымі агеньчыкамі. Перад Новым годам там адбылося тэатралізаванае свята. Касцюміраваны баль-маскарад сабраў ля ёлкі казачных персанажаў, лясных жыхароў. Баба Яга, вельмі абаяльная Валянціна Аўсянкіна, сваім запалам і гумарам захапіла ўсіх прысутных. Былі тут і Кароль, і гаспадыня Княжыца. Людзі не пашкадавалі часу і сродкаў, каб адрадзіць добрую традыцыю збірацца разам. У зале панавала па-сямейнаму добрая атмасфера. Тут былі тыя, хто тут нарадзіўся, жыў, іх сваякі і дзеці. Радуе, што ініцыятарам свята былі людзі, якія прыехалі па волі лёсу ў вёску, палюбілі яе і вераць у яе адраджэнне. Дарэчы будуць словы адной з удзельніц свята:
“Здесь эйфория, настроение,
Сквозь вьюгу слышу трели соловья.
Души моей здесь утешение.
Всё потому, что это – Княжица моя!”
Вольга Дзімітровіч,
ураджэнка вёскі Княжыцы.