6 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Віншаванне мясцовай улады
Высокі прафесіяналізм, працаздольнасць і кампетэнтнасць работнікаў банкаўскай і фінансавай сфер з’яўляюцца закладам дынамічнага развіцця і фінансавага дабрабыту краіны. Дзякуючы вашай мэтанакіраванай і добрасумленнай працы дзейнасць банкаў паступова паляпшаецца, умацоўваецца давер да іх.
Сёння банкаўская сістэма - адна з самых сучасных складаючых фінансавага рынку, якая вызначае асноўныя кірункі яго развіцця, спрыяе эканамічнаму росту і забеспячэнню фінансавай стабільнасці Беларусі.
Ведаем, што кожны работнік банкаўскай і фінансавай галін прыкладае максімум намаганняў і здольнасцей для дасягнення агульнага станоўчага выніку, дзякуючы чаму мы пераадольваем выклікі часу і з аптымізмам глядзім у будучыню.
З нагоды прафесійнага свята жадаем вам шчасця, моцнага здароўя, сямейнай утульнасці, аптымізму, дабрабыту і новых дасягненняў у штодзённай працы на карысць краіны.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.