У Віцебску на падлетка ўпаў тралейбусны токапрымальнік
05.01.2019 13:31
—
Разное
Фота: vk.com/vitebsk__jai
У Віцебску на 15-гадовага падлетка ўпаў тралейбусны токапрымальнік. Як паведамляе Віцебская ДАІ ў сваёй суполцы Вконтакте, здарэнне адбылося ўвечары 4 студзеня на прыпынку ля вакзала.
Падчас руху тралейбуса токапрымальнікі сышлі з кантактнай лініі. Адна з металічных дэталяў упала на школьніка, які стаяў на прыпынку грамадскага транспарту.
Падлетак атрымаў траўму галавы і быў шпіталізаваны ў нейрахірургічнае аддзяленне Віцебскай абласной лякарні.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.